Збеглы польскі суддзя Шмыт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты

Томаш Шмыт

Томаш Шмыт / twitter.com/Szmydt_Tomasz

Польскі суддзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь, выпадкова апублікаваў у Тэлеграме спіс сваіх кантактаў. Здарэнне адбылося ўвечары 15 траўня. Неўзабаве допіс быў выдалены, але застаўся ў архіве месенджара, піша Reform.news.

На скрыншоце бачная частка кантактаў:

Arkadiusz Myrcha
Daniel Piotr Mikusek
Krzysztof Miazga
Only One
Piotr Świerczek
Sy
Syrenka
Tomasz Szostek
Сяргей Карнавухаў

Гэта не першае паведамленне, якое Шмыт памылкова публікуе ў Тэлеграме, а потым выдаляе. Верагодна, гэты месенджар — дастаткова новы для яго інструмент, таму ён яшчэ робіць у ім памылкі.

У апублікаваным спісе фігуруюць імёны польскіх і расійскіх палітыкаў і экспертаў. Аркадыуш Мірха з 2023 года з'яўляецца статс-сакратаром у Міністэрстве юстыцыі Польшчы, Пётр Сверчак — журналіст на TVN24. Сяргей Карнавухаў — кандыдат юрыдычных навук, эксперт па працы спецслужбаў. У адным з інтэрв'ю ён казаў, што шмат гадоў шчыльна кантактуе з Томашам Шмытам.

Вялікую цікаўнасць выклікае кантакт Only One. У яго лагатып тэлеграм-канала ГУБАЗіК "Беларускі сілавік". У каментары Reform.news эксперты пацвердзілі, што нікнэйм Only Onе выкарыстоўвае супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко, вядомы тым, што ўкараніўся ў "Чорную Кнігу Беларусі".

Суддзя Томаш Шмыт два тыдні таму пераехаў з Польшчы ў Беларусь. 6 траўня ён даў прэс-канферэнцыю, на якой заявіў пра намер прасіць у Беларусі палітычны прытулак.

Збеглы польскі суддзя Шмыт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты
Спіс кантактаў Томаша Шмыта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі