“Інжынер па балтах ёсць, а па гайках ― няма”

“Інжынер па балтах ёсць, а па гайках ― няма”

"Варта скараціць колькасць спецыяльнасцяў, якія не з’яўляюцца профільнымі для таго ці іншага ВНУ. Сёння кожная ВНУ выпускае сотні спецыялістаў самага шырокага профілю: юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў. А потым яны беспаспяхова шукаюць працу па спецыяльнасці і вінавацяць у сваёй незапатрабаванасці дзяржаву", ― прапануе Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім педсавеце з удзелам міністра адукацыі.

Якраз на пералічыных спецыяльнасцях сёлета былі праблемы з размеркаваненм. А таксама нечакана ― на дызайне і нават піяры.

Раней вырашаць, колькі студэнтаў-першакурснікаў браць на вучобу, даручылі Мінэканомікі і Мінпрацы. Тады эксперты выказаліся, што скароцяць спецыяльнасці, дзе найскладаней з размеркаваннем.

А якія месцы ўніверсітэты скарацілі б самі?

“У нас у гэтым годзе з размеркаваннем усё лепш, чым было летась. На машынабудаўніцтве добра размеркаванне прайшло. Ёсць спецыяльнасці, дзе шмат заявак і маленькі выпуск, а ёсць, дзе наадварот. Нейкай спецыяльнасці, дзе зусім усё дрэнна не магу вызначыць”, ― кажуць у БНТУ.

Тут скарачаць нікога не плануюць. Пакуль.

Брэсцкі універсітэт імя Пушкіна сам па патрэбе карэктуе набор і, калі варта, скарачае спецыяльнасці.

“Па непапулярных спецыяльнасцях, ці калі ёсць праблемы з размеркаваннем, мы проста не робім набор. Кожны год карэктуем лічбы набору, згодна з заяўкамі на працаўладкаванне выпускнікоў”, ― адказваюць у Брэсцкім універсітэце.

Многія ўніверсітэты адкрываюць у сябе IT-спецыяльансці без страху канкурэнцыі з боку БДУІРа і БДУ. Няўжо пасля словаў кіраўніка краіны давядзецца закрываць…

IT пакінуць, юрыстаў ― скараціць

“IT-спецыяльнасці варта адкрываць, бо за імі будучыня. У нас шмат юрыстаў, эканамістаў і менеджараў. Іх болей, чым неабходна. Такія спецыяльнасці ― проста, каб даць магчымасць вучыцца людзям. Многія спецыяльнасці зашмат дыферынцыяваныя: інжынер па балтах ёсць, а па гайках ― няма. Сістэму варта аптымізаваць, але без перагібаў. У нас у тэхналагічным універсітэце ідзе рэвізія таксама”, ― кажа загадчык кафедры і выкладчык Тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Вятохін.

Але дадае, што нават непапулярныя спецыяльнасці закрываць не варта, бо людзі, якія хочуць там вучыцца, адвучацца ў Расіі ці ва Украіне. А наша краіна згубіць грошы.

Скарачэнне месцаў ва ўніверсітэтах ужо ідзе. Толькі ў адным БДУ на сёлетнім наборы месцаў на бюджеце было на 60 менш, чым летась. И такое скарачэнне назіраецца амаль у кожнай ВНУ з года ў год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі