Іосуб: У нас утвараюцца два малазвязаныя валютныя рынкі

Курс долара на Беларускай валютна-фондавай біржы другі дзень зніжаецца. 15 студзеня курс долара панізіўся на 10 рублёў, 16 студзеня — на 80 рублёў. Аднак у абменніках валюта так і не з'явілася.

Прычынай стала абмежаванне для банкаў — валютны курс не павінен адхіляцца ад курсу Нацбанку на 2%. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё кажа фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра “Альпары” ў Мінску Вадзім Іосуб:

Іосуб: "Пры продажы ў абменніках банкі павінны выстаўляць курс (калі казаць пра долар і еўра) у межах +/- 2% ад афіцыйнага курсу на біржы. Ім гэта проста нявыгадна ва ўмовах няпэўнасці дынамікі курсаў, ва ўмовах моцнай валацільнасці, вялікіх штодзённых зменаў курсаў... Яны не гатовыя прадаваць валюту насельніцтву, а потым купляць яе на біржы, баючыся, што атрымаць страты".

Эксперт кажа, што ў выніку ўтвараюцца два малазвязаныя паміж сабой валютныя рынкі. На рынку безнаяўнай валюты на біржы расце прапанова, таму там курс зніжаецца. Але банкам нявыгадна пераводзіць валюту на наяўны рынак, таму ў абменніках грошы так і не з'яўляюцца.

Выйсцем з гэтай сітуацыі Вадзім Іосуб бачыць адмену для банкаў абмежавання ў 2% пры продажы валюты.

Фота — myfin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі