Ірына Дарафеева абяцала заняцца лёсам Трактаразводскага пасёлка ў Мінску

Ірына Дарафеева абяцала заняцца лёсам Трактаразводскага пасёлка ў Мінску

Ірына Дарафеева паабяцала пагаварыць са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам пра лёс Трактаразаводскага пасёлка ў Мінску. Пра гэта яна заявіла на прыёме, які правяла ў якасці дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, паведамляюць "Мінск-Навіны".

На прыём да дэпутаткі прыйшла архітэктар Вольга Вечар. Яна прапанавала выступіць за захаванне ў Мінску пасёлка МТЗ — вядомых жылых малапавярховых дамоў. Паведамляецца, што тры дамы ўжо стаяць пустыя, а жыхары астатніх чакаюць пераезду.

Вольга Вечар адзначыла, што гэтыя дамы з'яўляюцца помнікам эпохі і шэдэўрам савецкай архітэктуры. Многія архітэктары прапаноўваюць уключыць Трактаразаводскі пасёлак у спіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Захаваць пасёлак замінае тое, што рашэнне пра яго знос прынятае на ўзроўні горада. На яго месцы плануецца новае будаўніцтва, і ўжо нават ёсць інвестар, гатовы ўкласці грошы. Аднак грамадскасць хоча захаваць першапачатковы выгляд квартала і спадзяецца на дапамогу дэпутаткі.

Трактаразаводскі пасёлак пабудаваны пасля вайны. Яго аснову складаюць двух-трохпавярховыя будынкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі