Ірына Крыўко — 8-я ў біятлоннай гонцы пераследу ў Антхольцы

Ірына Крыўко — 8-я ў біятлоннай  гонцы пераследу ў Антхольцы

Беларуска Ірына Крыўко заняла 8-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у італьянскім Антхольцы.

Ірына стартавала 17-й, дапусціла 2 промахі (0+1+1+0), але на апошніх адрэзках дыстанцыі паказала добрую хуткасць і здолела ўзняцца на 9 пазіцыяў у фінішным пратаколе. Лідару яна прайграла 1 хвіліну 08,7 секунды.

Яшчэ адна беларуская ўдзельніца, Ірына Кручынкіна, заняла ў гэтай гонцы 40-е месца.

Выйграла гонку італьянка Даратэя Вірэр, другое месца ў Лауры Дальмаер з Нямеччыны, трэцяе — у яшчэ адной італьянкі Лізы Вітоццы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі