Ірына Крыўко абвергла інфармацыю пра "кішачны грып"

Ірына Крыўко абвергла інфармацыю пра "кішачны грып"

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко абвергла інфармацыю сайта sputnik.by пра "кішачны грып", які ў яе нібыта дыягнаставалі лекары. "У нас з Дынарай [Алімбекавай] проста атручванне, і трэнеры тут не вінаватыя!!!" напісала яна ў Instagram.

Такім чынам пацвердзілася інфармацыя Еўрарадыё пра атручванне. Пра яго распавяла маці Ірыны Людміла Крыўко. "Нейкую салату з капусты з'ела", — сказала яна Еўрарадыё. Калі з'явілася млоснасць і павысілася тэмпература, Ірыну Крыўко знялі з сённяшняй змяшанай эстафеты на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе. Пазней на Ганну Солу замянілі і Дынару Алімбекаву, у якой таксама з'явіліся праблемы са здароўем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі