Ірына Крыўко стала 6-й у спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

Ірына Крыўко стала 6-й у спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

Італьянская біятланістка Даратэя Вірэр выйграла спрынт на другім этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хахфільцэне. 

Вірэр зрабіла адзін промах пры пры стральбе стоячы, але прайшла дыстанцыю за 21 хвіліну 04,9 секунды. Толькі 0,6 секунды саступіла ёй Кайса Мякярайнен з Фінляндыі. Трэцяе месца заняла расіянка Кацярына Юрлова-Перхт.

Беларуска Ірына Крыўко заняла шостае месца: яна не зрабіла ніводнага промаху, але саступіла пераможцы 38,5 секунды.

Дзінара Алімбекава апынулася на 40-м месцы, Ганна Сола — на 66-м, Ірына Кручынкіна — на 70-м, Дар'я Юркевіч — на 76-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі