Ірына Крыўко заняла 7-е месца ў гонцы пераследу ў Паклюцы

Ірына Крыўко заняла 7-е месца ў гонцы пераследу ў Паклюцы

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла 7-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у славенскай Паклюцы. Спартсменка стартавала з 17-й пазіцыі, але чыста правяла стральбу і закрыла ўсе 20 мішэняў на чатырох агнявых рубяжах. Добрыя паказнікі хуткасці дазволілі ёй заняць месца ў Топ-10.

Выйграла гонку фінка Кайса Макярайнен, якая і была першай у спрынце. На другім месцы італьянка Даратэя Вірэр (стартавала таксама з другой пазіцыі), а трэцяе месца дасталася прадстаўніцы Славакіі Паўліне Фіялкавай — яна стартавала 6-й і палепшыла вынік.

Яшчэ адна беларуская біятланістка Ірына Кручынкіна дапусціла пяць промахаў на агнявых рубяжах, адстала на цэлае кола ад лідара і яе знялі з дыстанцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі