Ірына Курачкіна заваявала срэбра Алімпіяды

Ірына Курачкіна заваявала срэбра Алімпіяды

Беларуска Ірына Курачкіна заваявала срэбра Алімпіяды. У чацвер у фінальным паядынку па вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг яна саступіла Рысака Каваі з Японіі.

У зборнай Беларусі ўжо тры алімпійскія медалі. Раней былі заваяваныя золата ў скачках на батуце і бронза ў скачках у вышыню. Прадстаўнік Беларусі ў вольнай барацьбе Магамедхабіб Кадзімагамедаў гарантаваў сабе срэбра, а ў пятніцу пазмагаецца ў фінале за золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі