"Іслач" выйграла ў гасцях у "Віцебска", Януш зноў забіў
"Іслач" выйграла ў гасцях у "Віцебска" — 3:2. Гэты быў адзіны матч 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, які прайшоў у пятніцу. Паядынак мінскага "Дынама" і "Смалявічаў" федэрацыя нечакана перанесла. Мікалай Януш, які нядаўна святкаваў соты гол у афіцыйных матчах, працягвае забіваць. На гэты раз вызначыўся аднойчы.
Напярэдадні салігорскі "Шахцёр" абыграў брэсцкае "Дынама" (1:0) і ўмацаваў сваё лідарства ў першынстве — 43 ачкі. У БАТЭ і "Нёмана" па 37, у барысаўчан матч у запасе, у гродзенцаў — два.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.