Ісландыя баіцца вывяржэння вулкана і просіць эвакуявацца цэлы горад
Вулкан Фаградальсфьяль, 2021 год
Улады Ісландыі асцерагаюцца вывяржэння вулкана Фаградальсфьяль і абвясцілі надзвычайнае становішча пасля серыі землятрусаў, піша BBC. Жыхароў паўднёва-заходняга горада Грындавік папрасілі эвакуявацца — у гэтым населеным пункце жыве каля 4 тыс. чалавек.
“Непасрэднай небяспекі няма, эвакуацыя носіць найперш прэвентыўны характар”, — кажуць у Метэаралагічным бюро.
Усе дарогі, што вядуць у горад, закрылі, каб забяспечыць бесперашкодны выезд транспарту.
За апошнія тыдні вакол вулкана Фаградальсфьяль былі зафіксаваны тысячы падземных штуршкоў. Метэаралагічнае бюро Ісландыі лічыць, што вялікая колькасць магмы можа выйсці на паверхню.
Вывяржэнняў у раёне Фаградальсфьяль не было 800 гадоў — а потым яна пачаліся адно за адным, у 2021, 2022 і 2023 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.