Ізраільскія вайскоўцы зайшлі ў бальніцу "Аш-Шыфа" ў Газе

Спадарожнікавы здымак бальніцы "Аш-Шыфа"

Спадарожнікавы здымак бальніцы "Аш-Шыфа" / Maxar Technologies via REUTERS

У двары найбуйнейшай бальніцы сектара Газа "Аш-Шыфа" стаяць ізраільскія танкі, а салдаты зайшлі ў адзін з карпусоў бальніцы. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на тэлеканал Al Jazeera.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Газы (падкантрольна ХАМАС) заявіў у эфіры Al Jazeera, што ізраільскія салдаты абшукваюць падвалы бальніцы. "Яны знаходзяцца ўнутры комплексу, страляюць і ладзяць выбухі", — сказаў ён. Reuters адзначае, што не змагло незалежна пацвердзіць сітуацыю ў "Аш-Шыфе".

У Ізраілі мяркуюць, што пад гэтай бальніцай знаходзіцца падземны камандны пункт ХАМАС. Баевікі выкарыстоўваюць клініку і тунэлі пад ёй для ўтойвання ваенных аперацый і ўтрымання закладнікаў. ЗША ў аўторак заявілі, што іх выведка пацвярджае высновы Ізраіля.

У ізраільскай арміі кажуць, што перад пачаткам аперацыі ў "Аш-Шыфе" быў адкрыты калідор для выхаду грамадзянскіх асоб. Супрацоўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія працуюць у сектары Газа, у аўторак казалі, што ў бальніцы знаходзяцца каля 700 пацыентаў, 400 супрацоўнікаў і тры тысячы мясцовых жыхароў, якія хаваюцца ад баявых дзеянняў. Усяго больш за 4 тысячы чалавек. Шэраг краін і міжнародных арганізацый, у тым ліку Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш з аглядкай на сітуацыю вакол бальніц у Газе заклікалі "да неадкладнага гуманітарнага спынення агню".

Нагадаем, Ізраіль пакляўся знішчыць ХАМАС у адказ на трансгранічны напад баевікоў на Ізраіль 7 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі