J:морс прадставіў кліп на беларускамоўную песню "Блізка"

J:морс прадставіў кліп на беларускамоўную песню "Блізка"

Гурт J:морс выпусціў новы кліп на песню "Блізка" — першы сінгл з новага альбома, які мае выйсці ў 2017 годзе. Беларускамоўная кампазіцыя распавядае пра тое, што блізка кожнаму з нас. 

"Мы жывем у эру ідэалаў, якія імкліва адыходзяць, аднадзённых міфалагем і лічбавай ахлакратыі. Пакажыце мне чалавека, які час ад часу не стамляецца ад гэтага? Каму не хочацца спыніцца, аддыхацца і падумаць пра тое, што для яго істотна на самай справе… Нас занадта шмат раздзяляе ў сучасным свеце, але ёсць рэчы, якія нас аб’ядноўваюць. Гэтая песня пра іх, — кажа лідар гурта Уладзімір Пугач.

Па словах Уладзіміра Пугача, на сёння запісаная толькі песня "Блізка", праца над кружэлкай працягнецца пасля калядных святаў, а выйдзе яна наступнай восенню. Частка песень будзе на беларускай мове:


"Я ніколі не ставіў перад сабой культурныя межы: як яны прыдуманыя, як запісаныя, так і выйдуць. Агульнай карціны альбома я пакуль не бачу, але мне хочацца зрабіць нешта менш трагічнае і лёгкае чым тое, з чым традыцыйна асацыюецца J:морс. Нешта, не магу сказаць, што вясёлае, але  ва ўсялякім выпадку, пазітыўнае",  інтрыгуе Уладзімір.

Канцэртная прэм’ера кампазіцыі "Блізка" і яшчэ некалькіх новых беларускамоўных песень з будучага дыска адбудзецца 14 лютага на традыцыйным рамантычным канцэрце J:морс у Prime Hall.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі