Кадравыя прызначэнні ў Вярхоўным судзе і ваеннай контрразведцы

Кадравыя прызначэнні ў Вярхоўным судзе і ваеннай контрразведцы

Кадравыя прызначэнні адбыліся ў Вярхоўным судзе Беларусі і ў ваеннай контрразведцы. Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў шэраг указаў. У адпаведнасці з адным з іх Руслан Юмагужын вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда ў сувязі з выхадам у адстаўку. Суддзёй Вярхоўнага суда прызначаны Алег Латышэвіч. Гэтае прызначэнне мусіць узгадніць Савет Рэспублікі, інфармуе БЕЛТА.

Начальнік упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ генерал-маёр Аляксандр Назаранка вызвалены ад гэтай пасады і звольнены ў запас па ўзросце. Новым начальнікам ваеннай контрразведкі прызначаны палкоўнік Канстанцін Кучынскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі