Кадыраў і Дэлімханаў знялі відэа, каб даказаць, што жывыя і здаровыя

Рамзан Кадыраў і Адам Дэлімханаў / Instagram
Рамзан Кадыраў і Адам Дэлімханаў / Instagram

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў і яго паплечнік, дэпутат Дзярждумы Расіі Адам Дэлімханаў знялі відэа, каб даказаць, што яны жывыя і здаровыя. Нядаўна чачэнскія палітэмігранты распаўсюджвалі чуткі пра цяжкую хваробу Кадырава. Паведамленні пра раненне ці нават гібель ва акупаванай Расіяй Запарожскай вобласці Украіны Дэлімханава з'явіліся ў сярэдзіне чэрвеня. Цяпер жа на відэа ён паказаў дату і час на сваім тэлефоне, каб абвергнуць чуткі.

Магчыма, Адам Дэлімханаў сапраўды быў паранены. Гэтым можна патлумачыць яго знікненне з медыйнага поля больш чым на два тыдні. Факт ранення Дэлімханаў не абвяргае.

Раней Разман Кадыраў казаў пра Адама Дэлімханава, што ён — той чалавек, які "можа яго змяніць".

Кадыраў і Дэлімханаў знялі відэа, каб даказаць, што жывыя і здаровыя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі