Ва Украіне паранены найбліжэйшы паплечнік Кадырава Дэлімханаў

Адам Дэлімханаў / t.me/bazabazon/
Адам Дэлімханаў / t.me/bazabazon/

Ва Украіне паранены найбліжэйшы паплечнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, дэпутат Дзяржаўнай думы РФ, Герой Расіі Адам Дэлімханаў. Пра гэта паведаміў тэлеканал Мінабароны Расіі, але пасля адрэдагаваў навіну. Па некаторых звестках, ён у цяжкім стане.

Раней стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па калоне аднаго з падраздзяленняў "Ахмат" (верагодна, у Запарожскай вобласці). Выказвалася меркаванне, што Дэлімханаў мог загінуць.

Напярэдадні Адам Дэлімханаў сустракаўся з губернатарам Белгародскай вобласці Вячаславам Гладковым. Гаворка ішла пра тое, што "Ахмат" пачне дапамагаць ахоўваць мяжу з Украінай, праз якую пераходзяць "дыверсанты". Відаць, частка "дапамогі" да Белгарада не даехала.

Дэлімханаву 53 гады. Раней Кадыраў казаў, што ён — той чалавек, які "можа яго змяніць".

Ва Украіне паранены найбліжэйшы паплечнік Кадырава Дэлімханаў
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі