Кадыраў падарыў Mercedes 5-гадоваму хлопчыку, які адціснуўся 4105 разоў

Кадыраў падарыў Mercedes 5-гадоваму хлопчыку, які адціснуўся 4105 разоў

Рамзан Кадыраў падарыў аўтамабіль Mercedes 5-гадоваму хлопчыку, які адціснуўся 4105 разоў без перапынку за 2 гадзіны 25 хвілін. Такім чынам быў устаноўлены новы сусветны рэкорд. Аднак Кніга рэкордаў Гінэса яго не прызнала з-за "нязначных парушэнняў", што абурыла Кадырава. Ён адзначыў "вялізную сілу волі і фізічную падрыхтоўку" Рахима Курыева з Дуба-Юрта.

"Няхай цябе бацька на ёй возіць. Ты варты лепшага", — сказаў кіраўнік Чачні Рахіму. Хлопчык запэўніў Кадырава, што можа рабіць да 5 тысяч адцісканняў і прадэманстраваў свае здольнасці проста на капоце машыны, інфармуе ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі