"Калі чыноўнікі не дапамогуць, пастаўлю намёт, і буду жыць на сваёй зямлі"

"Калі чыноўнікі не дапамогуць, пастаўлю намёт, і буду жыць на сваёй зямлі"

"Жанчына з крана" Галіна Ігнатовіч, яе былы муж Іван і яго жонка Таццяна мусяць пражываць у адной двухпакаёўцы. Да такой высновы прыйшоў суд Цэнтральнага раёна Мінска, які 14 сакавіка разглядзеў рэзанансную справу.


Праўда, пытанне Еўрарадыё, ці збіраюцца Ігнатовічы паводле пастановы суда пасяліцца разам, выклікае смех у Галіны: здавацца яны не збіраюцца. У сваякоў пакрокава распісаны бліжэйшы месяц. У пятніцу 17 сакавіка яны ідуць на прыём да намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары, праз дзесяць дзён Іван Ігнатовіч з цяперашняй жонкай будуць падаваць апеляцыю на рашэнне суда. У той жа час у генеральнай пракуратуры разглядаецца наглядная скарга, у якой жанчына просіць прыпыніць знос дома, пакуль не вырашаныя ўсе пытанні паміж забудоўшчыкам і сям'ёй. 21 сакавіка Галіна Ігнатовіч збіраецца на прыём да пракурора Мінска. Пракурор запрашаў Галіну да сябе, яшчэ калі жанчыну знялі з крана.


"Пракурор Мінска выразіў пратэст супраць рашэння гарадскога суда, бо знайшоў там шэраг парушэнняў. Я пайшла, каб сфатаграфаваць гэтыя парушэнні, але мне не далі! — скардзіцца Галіна Ігнатовіч. — Але я перапісала іх на паперку. Пракурор гэты пратэст у гарадскі суд адправіў 28 лютага, а ўжо 3 сакавіка яго адклікаў".

 

"Калі чыноўнікі не дапамогуць, пастаўлю намёт, і буду жыць на сваёй зямлі"

Сёння Галіна Ігнатовіч была на прыёме ў новага кіраўніка Цэнтральнага раёна Ігара Бузоўскага. Жанчына кажа, што ён з разуменнем паставіўся да праблемы сям'і і паабяцаў разабрацца ў сітуацыі.


Калі ж паходы да чыноўнікаў не дадуць плёну, у Ігнатовічаў ёсць запасны варыянт. 45 сотак зямлі, на якой стаіць дом, таксама з'яўляюцца пажыццёвай спадчыннай уласнасцю, адпаведна, фірма-забудоўшчык мусіць кампенсаваць увесь урон сям'і.


"Калі атрымаецца, што наш дом знясуць, хоць мы спадзяемся, што нешта прыдумаем, пастаўлю намёт і буду там жыць, пакуль не знайду праўды", — кажа жанчына.


Тым не менш, дом, у якім на сёння пражывае 11 чалавек, могуць знесці ў самыя бліжэйшыя дні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі