Каля будынка ФСБ ў расійскім Архангельску адбыўся выбух
На ўваходзе ў будынак ФСБ у расійскім Архангельску адбыўся выбух, паведамляе Бі-Бі-Сі. Паводле звестак інфармагенцтваў, загінуў адзін чалавек. Папярэдне паведамляецца, што загінулы не быў супрацоўнікам ФСБ.
Інтэрфакс дадае, што медыкі зрабілі для пацярпелага ўсё магчымае, але не здолелі выратаваць яму жыццё.
Удакладняецца, што выбух не быў бытавым.
У пабліку "Жесть Архангельска" ў сацсетцы "Вконтакте" ўдакладняецца, што выбух прагрымеў а 9-й гадзіне раніцы. Пасля гэтага быў перакрыты Троіцкі праспект ад вуліцы Паморскай да вуліцы Карла Лібкнехта.