Каля Быхава перакуліўся легкавік, у якім везлі шасцімесячных дзяцей
На месцы ДТЗ / t.me/uvdmogilev
У Быхаўскім раёне на 53-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Бабруйск перакуліўся легкавік Mazda, у якім везлі дваіх шасцімесячных дзяцей. На шчасце, яны былі ў спецыяльных прыстасаваннях, таму сур'ёзных траўмаў не атрымалі.
Як піша @uvdmogilev, 43-гадовы кіроўца аўтамабіля здзяйсняў абгон у забароненым для гэтага месцы. У выніку ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen. Пасля гэтага Mazda і апынулася ў кювеце.
Дзеці цяпер знаходзяцца пад назіраннем медыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.