Каля Курапатаў будаўнікі знеслі намёт маладафронтаўцаў

Каля Курапатаў будаўнікі знеслі намёт маладафронтаўцаў

У другой палове дня 20 лютага каля Курапатаў будаўнікі знеслі намёт маладафронтаўцаў. Яны патрабуюць спыніць будаўніцтва офіснага будынка каля мемарыялу, дзе ў сталінскія часы былі расстраляныя, як мінімум, дзясяткі тысяч чалавек. У Міністэрстве культуры Еўрарадыё заявілі, што ахоўныя зоны Курапатаў будаўніцтвам не былі парушаныя.

Сябры "Маладога фронту" (арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі) на чале са Змітром Дашкевічам усталявалі намёт і заявілі, што не дапусцяць там будаўніцтва. Спачатку будаўнікі акружылі маладафронтаўцаў плотам, а пасля знеслі намёт. Фота штурханіны змясціў у Facebook Алесь Кіркевіч. Міліцыі на месцы здарэння не было відаць. Актывісты тым часам разабралі плот, сярод іх — Павел Севярынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі