Каля мяжы з Беларуссю фіксуюць канцэнтрацыю расійскіх войск і вайсковай тэхнікі

Каля мяжы з Беларуссю фіксуюць канцэнтрацыю расійскіх войск і вайсковай тэхнікі

Расія канцэнтруе войскі і вайсковую тэхніку ў рэгіёнах на мяжы з Беларуссю і Украінай. Пра гэта піша выданне Politico.

Спадарожнікавыя здымкі, якія фіксуюць збор тэхнікі, зробленыя ў раёне Ельні ў Смаленскай вобласці — гэта  за 100 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю і 250 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пацвердзіў канцэнтрацыю вайсковай тэхнікі, але абверг, што гэта адбываецца каля Украіны. "Там гаворка ідзе пра мяжу з Украінай — паказваюць мяжу з Беларуссю", — цытуе "Спутник" словы Дзмітрыя Пяскова

Таксама прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што перамяшчэнне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі краіны — гэта прэрагатыва Масквы.

Каля мяжы з Беларуссю фіксуюць канцэнтрацыю расійскіх войск і вайсковай тэхнікі
Расійскія войскі пад Смаленскам / politico.com
Каля мяжы з Беларуссю фіксуюць канцэнтрацыю расійскіх войск і вайсковай тэхнікі
Расійскія войскі пад Смаленскам / politico.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі