Каля польскай амбасады ў Мінску праходзіць праўладная акцыя

Каля польскай амбасады ў Мінску праходзіць праўладная акцыя

Акцыя прыхільнікаў улады праходзіць каля польскай амбасады ў Мінску. Там сабралося каля трох дзясяткаў чалавек.

Яе ўдзельнікі трымаюць чырвона-зялёныя сцягі, а таксама фатаздымкі мігрантаў. У некаторых у руках плакаты — "Спыніце генацыд на мяжы", "За мір, стабільнасць, бяспеку!", "Хопіць мучыць жанчын і дзяцей". 

Напярэдадні каля польскай мяжы сабралася вялікая калона курдскіх мігрантаў, якіх палякі не прапусцілі на сваю тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі