Каманда, якую трэніруе беларус, датэрмінова стала чэмпіёнам Кіпра

Аляксей Шпілеўскі / alphanews.live
Аляксей Шпілеўскі / alphanews.live

Футбольная каманда "Арыс", якую трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі, датэрмінова стала чэмпіёнам Кіпра. У яе складзе выступаюць беларускія гульцы Арцём Шуманскі і Яўген Яблонскі.

Шпілеўскаму 35 гадоў. У 2018-м ён кароткі час трэніраваў брэсцкае "Дынама". У 2020 годзе пад яго кіраўніцтвам "Кайрат" стаў чэмпіёнам Казахстана. Сёлета беларуса прызналі найлепшым трэнерам футбольнага сезону на Кіпры.

Каманда, якую трэніруе беларус, датэрмінова стала чэмпіёнам Кіпра
https://www.facebook.com/arislimassolfc/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі