Каманда, якую трэніруе трэнер-беларус, выйграла чэмпіянат Казахстана

Каманда, якую трэніруе трэнер-беларус, выйграла чэмпіянат Казахстана

"Кайрат", які трэніруе трэнер-беларус Аляксей Шпілеўскі, выйграў футбольны чэмпіянат Казахстана. Каманда стала чэмпіёнам краіны ўпершыню за апошнія 16 гадоў. Цяпер "Кайрат" мае ў сваёй гісторыі тры перамогі ў нацыянальным першынстве. Шэсць папярэдніх сезонаў перамагала "Астана".

Шпілеўскаму 32 гады. Ён сын футбольнага агента Мікалая Шпілеўскага. Працаваў з моладдзю ў футбольным клубе "Рэд Бул Лейпцыг". У чэрвені 2018-га нечакана быў прызначаны галоўным трэнерам ФК "Дынама-Брэст". Спачатку ў яго здарыўся канфлікт з групай лідараў каманды, а пасля — і з кіраўніцтвам. А паколькі ў дынамаўцаў пачаліся няўдачы, з трэнерам развіталіся ўжо ў жніўні. У лістападзе 2018 года Аляксей Шпілеўскі стаў галоўным трэнерам "Кайрата". Для заваявання чэмпіёнства яму спатрэбіліся два гады. Ужо пасля сыходу Шпілеўскага ў сезоне 2019 года чэмпіёнам Беларусі стала брэсцкае "Дынама".

Чэмпіёнам Казахстана ў складзе "Кайрата" стаў беларускі футбаліст Дзяніс Палякоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі