Камітэт Сената ЗША: Расія — краіна-спонсар тэрарызму

Камітэт Сената ЗША: Расія — краіна-спонсар тэрарызму

Камітэт Сената ЗША па міжнародных адносінах прыняў рэзалюцыю аб уключэнні Расіі ў спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. У выпадку яе зацвярджэння дзяржсакратаром, РФ стане пятай краінай-спонсарам тэрарызму ў спісе Дзярждэпа. Цяпер там Куба, Паўночная Карэя, Іран і Сірыя. Сенатары падрыхтавалі цэлы спіс аргументаў на карысць таго, што Расія павінна быць там таксама, піша "Голас Амерыкі".

Краіны, якія трапляюць у згаданы "чорны спіс", не могуць атрымліваць дапамогу ад ЗША. Пад забарону трапляюць экспарт і продаж абароннай прадукцыі, уводзіцца кантроль за экспартам тавараў падвойнага прызначэння. Таксама магчымыя фінансавыя і іншыя абмежаванні. Галоўнае: пад санкцыі можа трапляць не толькі такая краіна, але і тыя, хто гандлюе з ёй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі