Кампазітар Ігар Лучанок святкуе 80-годдзе
Сёння сваё 80-годдзе адзначае кампазітар Ігар Лучанок — народны артыст Беларусі і СССР, прафесар, акадэмік, доктар навук.
Творца нарадзіўся 6 жніўня 1938 гады ў Мар'інай Горцы Пухавіцкага раёна ў сям'і лекара. Ён скончыў Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна і кампазіцыі, два гады навучаўся ў Ленінградскай кансерваторыі імя Чайкоўскага, а таксама ў аспірантуры пры Маскоўскай кансерваторыі. Сярод яго настаўнікаў — такія вядомыя кампазітары, як Анатоль Багатыроў, Яўген Цікоцкі, Уладзімір Алоўнікаў, Дзмітрый Шастаковіч, Ціхан Хрэннікаў.
Дыпломнай працай Лучанка ў кансерваторыі стала кантата "Курган" па аднайменнай паэме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Ён аўтар разнастайных твораў сімфанічнай музыкі, а таксама музыкі да спектакляў і кінафільмаў.
Найбольшую славу кампазітару прынеслі песні. Паўсюдна вядомыя яго творы "Алеся", "Журавы на Палессе ляцяць", "Мой родны кут" і інш.
З 1980 года Лучанок узначальвае Беларускі саюз кампазітараў. Дзесяць гадоў быў старшынёй Федэрацыі Беларусі па цяжкай атлетыцы.