У народнага артыста Ігара Лучанка інсульт
Народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок, фота: sb.by
У пятніцу 2 лістапада быў шпіталізаваны народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок. 80-гадовы кампазітар знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.
"У яго інсульт, цяпер ідзе аперацыя, што будзе далей — пакуль невядома", — паведамілі Еўрарадыё ў медустанове.
"Алеся", "Мой родны кут", "Вераніка" — аўтарству кампазітара належыць мноства вядомых хітоў, якія застаюцца папулярнымі па гэты дзень. У жніўні ён адсвяткаваў свой 80-гадовы юбілей.