Канада анансавала новыя санкцыі супраць Беларусі
Дадатковыя санкцыі Канады / pixabay.com
Міністэрства замежных спраў Канады анансавала новыя санкцыі супраць Беларусі. Яны ўводзяцца з-за вайны Расіі супраць Украіны. РБ — расійскі саюзнік. Як паведамляе Reuters, пад дадатковыя санкцыі Канады трапяць 16 беларускіх кампаній, якія займаюцца вайсковай вытворчасцю, тэхналогіямі, банкаўскай справай і чыгуначнымі перавозкамі, а таксама 22 чыноўнікі. Сярод апошніх ёсць тыя, хто "датычны да размяшчэння і транспартавання расійскага вайсковага персаналу і тэхнікі, якія ўдзельнічалі ва ўварванні ва Украіну".
Вясной 2022-га Канада ўжо ўводзіла персанальныя санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Сярод іх былі тры генералы, якія "спрыялі ўварванню Пуціна ва Украіну". Яшчэ адна група сілавікоў трапіла пад канадскія санкцыі раней. У чэрвені сёлета Канада пашырыла санкцыі, у "чорны спіс" трапілі 13 беларусаў (у тым ліку міністр замежных спраў Уладзімір Макей) і два прадпрыемствы з РБ (Белтэлерадыёкампанія і Белмытсервіс).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.