Канаістка Юлія Трушкіна — у паўфінале Алімпіяды
![Юлія Трушкіна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/kan.jpg.webp?itok=DTk69rC6)
Юлія Трушкіна / t.me/olympicteamby/
Канаістка Юлія Трушкіна — у паўфінале Алімпіяды. У чацвер 21-гадовая беларуская спартсменка заняла другое месца ў кваліфікацыі на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-адзіночцы. Яе вынік — 46.15 секунды. У заездзе ўдзельнічалі таксама прадстаўніцы Чылі, Калумбіі, КНР, Малдовы, ЗША і Украіны. Беларуска прапусціла наперад толькі амерыканку Невін Харысан.
За выхад у фінал Трушкіна пазмагаецца ў суботу.
![Канаістка Юлія Трушкіна — у паўфінале Алімпіяды](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/MGUK0262_1.JPG.webp?itok=dfFwBKbh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.