Ва ўрадзе задумаліся пра стымуляванне работнікаў школьных харчблокаў

У школьнай сталоўцы

У школьнай сталоўцы / nashkraj.by

Ва ўрадзе задумаліся пра стымуляванне работнікаў школьных харчблокаў. Пра гэта 8 жніўня ў Пінску заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Сёлета школы пераходзяць на новы прынцып арганізацыі харчавання. І таму важныя "укамплектаванасць і падрыхтоўка персаналу школьных харчблокаў, эфектыўнасць выкарыстання набытага абсталявання і прымянення тэхналагічных карт падрыхтоўкі страў".

"Дзяржава выдаткоўвае вялікія сродкі на харчаванне навучэнцаў, і яны не павінны сыходзіць у нікуды", — кажа Петрышэнка. Паводле яго слоў, "удасканальванне падыходаў" у стымуляванні школьных кухараў будзе "праз правядзенне розных конкурсаў прафесійнага майстэрства і асвятленне перадавога вопыту ў СМІ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі