Падчас праверкі школ у Беларусі санслужба выявіла парушэнні ў большасці з іх

За навучальны год праверкі пабывалі ў многих школах (ілюстрацыйнае фота)

За навучальны год праверкі пабывалі ў многих школах (ілюстрацыйнае фота) / nashkraj.by

Падчас праверкі школ у Беларусі санслужба выявіла парушэнні ў большасці з іх. Праверкай былі ахопленыя больш за 60% навучальных устаноў. Парушэнні выявілі ў 77,7%. Пра "наглядныя мерапрыемствы за выкананнем санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школах" паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Ён робіць выснову, што "праблемы ў пытаннях забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту цалкам не вырашаны".

Большасць (52%) склалі парушэнні "ў частцы забеспячэння належных умоў для навучання". Высветлілася, што падлягаюць рамонту 74 школьных спартыўных залаў, 50 стадыёнаў, 37 санітарных вузлоў. З 48% выяўленых парушэнняў "у частцы арганізацыі адукацыйнага працэсу" больш за 33% — гэта "парушэнні ў частцы раскладу вучэбных і факультатыўных заняткаў". Адзначана недастатковая ўвага "да захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры знаходжанні навучэнцаў на падоўжаным дні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі