Усе школы Беларусі з 1 верасня пяройдуць на новыя ўмовы харчавання школьнікаў

Школьнікаў будуць карміць паводле новых прынцыпаў, ілюстрацыйнае фота

Школьнікаў будуць карміць паводле новых прынцыпаў, ілюстрацыйнае фота / vgr.by

Усе школы краіны з 1 верасня пяройдуць на новыя ўмовы арганізацыі харчавання школьнікаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Паводле яго, пілотны праект быў распрацаваны летась. Эксперымент пачаўся ў 2022/2023 навучальным годзе з 15 гарадскіх школ і гімназій, а таксама шасці вясковых школ. Потым яго пашырылі.

"З 1 верасня 2023 года 67% школ перайшлі на новыя ўмовы арганізацыі харчавання школьнікаў, з 1 студзеня 2024 года — ужо 76% школ. З 1 верасня 2024 года мы павінны цалкам перайсці на гэтыя падыходы", — перадае БЕЛТА словы Іванца.

Падчас эксперыменту навучэнцы правялі тэсты каля 500 страваў. У зборнік тэналагічных картаў увайшлі 300 з іх — самыя папулярныя. Карыстацца гэтым зборнікам можа любая ўстанова адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі