У школах Віцебшчыны на памыйніцу выкідаецца да 50% абедаў — Дзяржкантроль

Школьны абед, ілюстрацыйнае фота 

Школьны абед, ілюстрацыйнае фота  / 1prof.by

Камітэт дзяржкантролю праверыў абеды ў школьных сталовых Віцебскай вобласці. Праверка паказала, што адходы ад іх у шэрагу выпадкаў складалі да 50%, паведамляецца на сайце КДК.

КДК рапартуе, што 75% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Віцебскай вобласці перайшлі на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання: новыя тэхналогіі гатавання ежы, пашыраны асартымент страў зыходзячы з прынцыпаў здаровага і смачнага харчавання, змяненне рэжыму харчавання.

Аднак некаторыя школы, як паказала праверка, да новых умоваў не былі падрыхтаваныя. Харчблокі не мелі неабходнага абсталявання для гатавання разнастайных страў, спецыялісты не былі падрыхтаваныя. Затрымкі ў падачы школьных абедаў складалі часам больш за гадзіну.

Таксама КДК заяўляе пра парушэнні санітарных нормаў і правілаў, умоваў захоўвання прадуктаў, працы спецыялістаў харчблокаў ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі