Адбыліся чарговыя затрыманні за пратэсты ў Фаніпалі

Сяргей Гарбуз і Уладзіслаў Маркевіч

Сяргей Гарбуз і Уладзіслаў Маркевіч / vk.com

Адбыліся чарговыя затрыманні за пратэсты ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). Сілавікі паказалі ў відэароліку двух мужчын, якім пагражаюць крымінальнымі справамі. Як піша "Наша ніва", затрыманыя 40-гадовы жыхар Фаніпаля Сяргей Гарбуз і 31-гадовы ўраджэнец Жыткавічаў Уладзіслаў Маркевіч. Яны кажуць, што ў 2020-м удзельнічалі ў пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Папярэднія затрыманні ГУБАЗіК зладзіў у Фаніпалі ў чэрвені, калі схапілі не менш за 6 чалавек. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

ГУБАЗіК перыядычна ладзіў “хапуны” у Фаніпалі з 2020 года. У жніўні 2022-га распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў горадзе. Сілавікі намагаліся ідэнтыфікаваць людзей па відэа мітынга 12 жніўня 2020 года. Там было больш за 600 чалавек. СК адзначаў, што ў Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымлівалі і мужчын, і жанчын. Іх узрост ад 18 да 50 гадоў. 22-гадовая студэнтка аднаго са сталічных ВНУ вясной стала 54-й затрыманай.

Адбыліся чарговыя затрыманні за пратэсты ў Фаніпалі
Фаніпаль, жнівень 2020 года / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі