Тхэквандыст зборнай Беларусі Георгій Гурцыеў не пазмагаецца за алімпійскі медаль

Георгій Гурцыеў

Георгій Гурцыеў / t.me/olympicteamby/

Тхэквандыст зборнай Беларусі Георгій Гурцыеў не пазмагаецца за алімпійскі медаль. У сераду ў 1/8 фіналу ў катэгорыі да 58 кг ён прайграў французу Сірыяну Равэ. Гурцыеў у першым раўндзе выйграваў з лікам 6:0, але пасля "страціў канцэнтрацыю" і прапусціў некалькі ўдараў. Вынік — 0:2 (6:7, 3:5).

Да 2022 года Гурцыеў, які нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі, выступаў за зборную Расіі. 

Спартсмены з Беларусі на Алімпіядзе ў Парыжы выступаюць у нейтральным статусе. Яны заваявалі адно золата і два срэбра.

Тхэквандыст зборнай Беларусі Георгій Гурцыеў не пазмагаецца за алімпійскі медаль

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі