Вясляр Уладзіслаў Кравец прайшоў у паўфінал Алімпіяды

Уладзіслаў Кравец

Уладзіслаў Кравец / t.me/olympicteamby/

Вясляр Уладзіслаў Кравец прайшоў у паўфінал Алімпіяды на дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы-адзіночцы. 7 жніўня ў сваім кваліфікацыйным заездзе беларус фінішаваў другім. Яго час — 3:32.07. Першым быў Фернанда Пімента з Партугаліі — 3:29.76.

"Напярэдадні спаборніцтваў захварэў, дагэтуль горла баліць, — кажа Кравец у інтэрв'ю "Беларусь 5". — Дрэнна сябе адчуваю, два дні ноччу не спаў. Ёсць яшчэ тры дні да паўфіналу. Спадзяюся, што аднаўлюся".

Заезды 1/2 фіналу прызначаны на 10 жніўня. Пачатак у 12:10 паводле беларускага часу.

Вясляр Уладзіслаў Кравец прайшоў у паўфінал Алімпіяды

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі