Канапацкую, Дзмітрыева, Чэрачня зарэгістравалі

Канапацкую, Дзмітрыева, Чэрачня зарэгістравалі

14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты экс-дэпутатку Ганну Канапацкую, сустаршыню руху "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева, лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргея Чэрачня. Было адмоўлена ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкале.

Дзмітрыеў у сваім выступе заявіў, што Беларусі "патрэбны новы прэзідэнт".  Што ён хацеў бы, каб былі зарэгістраваны Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала і Сяргей Ціханоўскі. Ён расказаў пра затрыманні 700 чалавек у нашай краіне, пра блогераў, якіх кінулі за краты. Заклікаў старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну забраць заяву на Сяргея Ціханоўскага, які зноў знаходзіцца ў карцары. Дзмітрыеў заклікаў вызваліць палітвязняў.

"Па агульнай сітуацыі, якая адбываецца, у мяне няма слоў", — сказаў Чэрачань.

Канапацкую, Дзмітрыева, Чэрачня зарэгістравалі
Сяргей Чэрачань / Еўрарадыё
Канапацкую, Дзмітрыева, Чэрачня зарэгістравалі
Андрэй Дзмітрыеў / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі