Выйшаў на волю палітык Андрэй Дзмітрыеў
Андрэй Дзмітрыеў
На волю выйшаў Андрэй Дзмітрыеў. Палітык цалкам адбыў свой тэрмін: 1,5 года ён знаходзіўся у папраўчай калоніі №3 у Віцебкай вобласці.
Пра вызваленне Дзмітрыева стала вядома са словаў яго блізкага сябра, з якім паразмаўлала Радыё Свабода.
— Тыдзень дакладна ні з кім размаўляць не будзе, хоча апрытомець. Пра апошнія месяцы ў калоніі распавядаў, што змяніў прафесію, замест ачысткі дратоў збіраў зэдлікі ды іншую простую мэблю.
У вольны час чытаў, наведваў спартовую пляцоўку, пры магчымасьці хадзіў у храм. Ні на што не скардзіўся.
Прадчуваючы затрыманне, палітык запісваў зварот з заклікам не падаць духам. Пакуль ён быў за кратамі, памерла яго маці, з якой Дзмітрыеў не змог развітацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.