Канстытуцыйны суд можа праверыць “дармаедскі” Дэкрэт №1

Канстытуцыйны суд можа праверыць “дармаедскі” Дэкрэт №1

Канстытуцыйны суд можа праверыць прэзідэнцкі дэкрэт №1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” на адпаведнасць нормам Канстытуцыі. Для гэтага неабходна, каб з адпаведным запытам у КС звярнуліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такі адказ на пытанне Еўрарадыё даў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас сустрэчы з лідарамі кампаніі “Гавары праўду”.

“Наконт дэкрэта №1 Пётр Міклашэвіч сказаў: "Калі дэпутаты парламента будуць звяртацца, то яны будуць адказваць ва ўстаноўленым парадку"”, ― распавёў Еўрарадыё пасля сустрэчы з Мііклашэвічам лідар “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

Тэмай сустрэчы са старшынёй Канстытуцыйнага суда былі змены ў Канстытуцыю, анансаваныя кіраўніком Беларусі. Але, як і Аляксандр Лукашэнка, Пётр Міклашэвіч не ўдакладніў, якія канкрэтна змены ў Канстытуцыю хацелі б унесці ўлады.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас сустрэчы заявіў, што цяпер вядзецца падрыхтоўка змяненняў і збіраюцца розныя меркаванні, у тым ліку, і міжнародны вопыт. Ён таксама падкрэсліў, што важна, каб абноўленая Канстытуцыя стала кампрамісам палітычных сіл у краіне.

Лідары “Гавары праўду”, кажа Дзмітрыеў, перадалі старшыні КС вынікі “Народнага рэферэндуму” з народнымі прапановамі па зменах Канстытуцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі