Капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі будзе Руслан Салей

Абаронца "Каларада" Руслан Салей будзе капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі. Пра гэта абвясціў галоўны трэнер каманды Эдуард Занкавец, перадае партал Tut.by. Ацэньваючы мінулы сезон, Салей адзначыў, што вялікую ролю сёлета адыграла траўма спіны, з-за якой ён прапусціў амаль увесь чэмпіянат. Нягледзячы на праблемы са здароўем абаронца гатовы да чэмпіянату.

Гаворачы пра магчымы пераход у склад мінскага "Дынама" Руслан Салей заявіў, што з ім на гэты конт ніякіх сур'ёзных перамоваў не было. Зрэшты, гулец не выключае, што такое можа адбыцца: "У той меры, у якой не выключана наогул нічога на свеце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі