Капыльскі аддзел адукацыі: Метадычка пра праблемныя сем’і вернікаў — памылка
У Капыльскім аддзеле адукацыі патлумачылі, чаму шматдзетныя сем’і, студэнцкія сем’і і вернікаў аднеслі да праблемных. Адпаведная метадычная рекамендацыя была змешчаная на сайце райвыканкама.
Як высветліў карэспандэнт Еўрарадыё, гэтую рэкамендацыю распрацавалі яшчэ ў 2013 годзе, а на сайт яна трапіла памылкова. Пра гэта заявіў намеснік начальніка аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна:
“Гэты дапаможнік для сацыяльных педагогаў распрацавалі спецыялісты, якія працавалі ў 2013 годзе. На сайт ён трапіў памылкова, мы яго ўжо прыбралі. На сёння наш аддзел адукацыі не лічыць праблемнымі ні шматдзетныя сем’і, ні сем’і вернікаў”.
У Мінадукацыі карэспандэнта Еўрарадыё запэўнілі, што падобных метадычак не распрацоўвалі і ніколі падобнага не бачылі.