Карпенка агучыў "вынікі рэферэндуму"

На ўчастку для галасавання​ / БЕЛТА
На ўчастку для галасавання​ / БЕЛТА

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка агучыў "вынікі рэферэндуму". На галасаванне выносіўся праект Канстытуцыі. Паводле слоў Карпенкі, яўка склала 78,61%. Прапанаваны праект падтрымалі 82,86% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, паведамляе БЕЛТА.

Адзначым, што беларусы за мяжой былі пазбаўленыя магчымасці прагаласаваць — беларускія ўлады адмовіліся арганізоўваць участкі за мяжой. А таксама не сталі — насуперак патрабаванням Выбарчага кодэкса — публікаваць спісы членаў выбарчых камісій.

У Мінску і іншых гарадах краіны многія людзі прыходзілі да ўчасткаў, каб выказаць пратэст — сказаць "не вайне" з Украінай. 

МУС у панядзелак паведаміла, што за ўдзел у антываенных акцыях затрымалі каля 800 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі