Картэж Зяленскага трапіў у аварыю ў Кіеве

Картэж Зяленскага трапіў у аварыю ў Кіеве

Картэж Уладзіміра Зяленскага трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Кіеве. Пра гэта ў Facebook напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў. Па яго даных, у аварыю трапілі аўтамабіль з прэзідэнтам, машыны суправаджэння і іншы аўтамабіль.

"Медыкі, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, аказалі кіроўцу аўтамабіля экстранную дапамогу і аператыўна перадалі яго "хуткай дапамозе", — паведамляе Нікіфараў. — Лекар агледзеў прэзідэнта, сур'ёзных траўмаў не выяўлена".

Прэс-сакратар Зяленскага дадаў, што праваахоўныя органы высвятляюць усе абставіны ДТЗ. У сераду ўкраінскі прэзідэнт наведваў вызвалены ад расійскіх акупантаў горад Ізюм. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі