Кашмарная гонка беларускіх біятланістак на ЧС у Эстэрсундзе: дзясяткі промахаў

Кашмарная гонка беларускіх біятланістак на ЧС у Эстэрсундзе: дзясяткі промахаў

Кашмарна выступілі беларускія біятланісткі ў аўторак у індывідуальнай гонцы на 15 км на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе. Ірына Крыўко, да добрых вынікаў якой балельшчыкі ўжо прызвычаіліся, заняла толькі 62-е месца сярод 93-х удзельніц. У яе 6 промахаў на агнявых рубяжах, яна прайграла Ханне Эберг са Швецыі (у яе не было промахаў), якая выйграла гонку, больш за 7 хвілін. Яшчэ горш выступіла Дынара Алімбекава — 85-е месца. У яе 8 промахаў, Эберг яна прайграла больш за 10 хвілін.

Алена Кручынкіна заняла 46-е месца (4 промахі), Ірына Кручынкіна — 50-е (таксама 4 промахі).

13 сакавіка адбудзецца мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі