Касю Салаўёву аднавілі ва універсітэце – прэс-служба Маладога фронту

Моладзевую актывістку Касю Салаўёву аднавілі ў Полацкім універсітэце. Пра гэта паведаміла прэс-служба Маладога фронту. Напярэдадні дзяўчыну выклікаў “на неафіцыйную размову” рэктар Лазоўскі і паведаміў пра сваё рашэнне. Праўда, ён папярэдзіў, што Салаўёва адноўленая ў адной умовай – да першага затрымання альбо правапарушэння.

Нагадаем, студэнтку другога курсу гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Касю Салаўёву выключылі нібыта за “неатэстацыю”.

Насамрэч, кіраўніцтва ВНУ так прарэагавала на палітычную дзейнасць дзяўчыны і тое, што супраць яе была распачатая крымінальная справа за “абразу дзяржаўных сімвалаў”.

Салаўёва кажа, што не чакала такога павароту падзеяў. Яна перакананая, што на рашэнне рэктара паўплывала шырокая грамадская падтрымка і той факт, што дакладнай падставы для яе выключэння ўсё ж не было.

Аднак, нягледзячы на папярэджанне, Кася Салаўёва ад палітычнай дзейнасці адмаўляцца не збіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі