Казахстан прызнаў беларускі сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19
Цяпер у Казахстан можна трапіць без каранціну, калі ёсць сертыфікат аб прышчэпцы, зробленай у Беларусі, паведамляе авіякампанія "Белавія".
Пасажырам з сертыфікатам не трэба будзе здаваць ПЛР-тэст, каб прыехаць ці прыляцець у Казахстан.
Пры гэтым беларускі сертыфікат аб вакцынацыі расійскай прышчэпкай "Спутнік" усё яшчэ не прымаюць у Расіі. Але беларускія чыноўнікі абяцаюць, што гэтае пытанне хутка будзе вырашана. На сённяшняй нарадзе кіраўніцтва беларускага і расійскага міністэрстваў гэта назвалі тэхнічным пытаннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.