КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" экс-пракурора Яўгена Бабака

КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" экс-пракурора Яўгена Бабака

У "спіс тэрарыстаў" Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў яшчэ двух чалавек. 

Гэта палітзняволены экс-пракурор Яўген Бабак і мінчук Станіслаў Кузміцкі, які абвінавачваеца паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці), арт. 290-4 (стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі), арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 361 КК (заклікі да санкцый).

Бабак набыў вядомасць у жніўні 2020-га, калі ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збівалі байкераў ноччу 11 жніўня. Праверка была згорнутая, а сам Бабак звольніўся з пракуратуры. У чэрвені 2021-га яго затрымалі і абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). 12 траўня яму прысудзілі чатыры гады калоніі.

Агулам у "тэрарыстычным спісе" КДБ цяпер 890 чалавек, прычым 149 з іх — беларусы. У лік тэрарыстаў уключаныя, напрыклад, Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі