КДБ затрымліваў студэнтаў-першакурснікаў у Баранавіцкім дзяржуніверсітэце
Баранавіцкі дзяржуніверсітэт / intex-press.by
4 красавіка КДБ затрымліваў студэнтаў-першакурснікаў у Баранавіцкім дзяржуніверсітэце, паведамляюць праваабаронцы. Прычынай называюць каментары, якія былі пакінутыя 1 верасня мінулага года. У той дзень у жывым эфіры праходзіў адкрыты ўрок "Гістарычная памяць — дарога ў будучыню". Яго праводзіў Аляксандр Лукашэнка.
Колькі чалавек было затрымана, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.