Кебіч: З Гайдарам працаваць было лёгка

Сучаснікі Ягора Гайдара найперш згадваюць яго як аднаго з ідэолагаў і кіраўнікоў радыкальных эканамічных рэформаў пачатку 1990-х гадоў у Расіі. Першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч узгадвае, што ў беларуска-расійскіх адносінах Ягор Гайдар заўсёды выступаў на баку менавіта нашай краіны.

Вячаслаў Кебіч: “З ім мне працаваць было лёгка. Што датычна Беларусі, то ён заўсёды ішоў насустрач усім тым пытанням, якія ставіла Беларусь перад Расіяй. Што датычна дэмакратызацыі ў галіне эканомікі,  яго заслугі вялікія. Што ж датычна тонкасцяў эканамічных, то, канечне, з практычнага пункту гледжання ён іх ведаў слаба. Я б сказаў, што ён быў моцны ў макраэканоміцы, але не ў мікраэканоміцы. То бок калі тычылася справа канкрэтна па нейкіх напрамках у эканоміцы, ён крыху губляўся”.

Нагадаем, што расійскі палітык Ягор Гайдар памёр сёння на 54-м годзе жыцця. Прычына трагедыі — адрыў тромба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі